«Важным бачыцца аднаўленьне правядзеньня вучэньняў „Мірная місія“, скіраваных на разьвіцьцё вайсковага складніку арганізацыі і павышэньне абароннага патэнцыялу яе дзяржаваў-чальцоў, — сказаў ён. — Пры гэтым магчымая зьмена іх фармату і пераліку задачаў, якія адпрацоўваюць падразьдзелы».
Вучэньні ШАС «Місія міру» праводзілі з 2003 году ў Кітаі, Расеі, Казахстане і Кіргізстане. Усяго іх было 9. Беларусь брала ўдзел у адных вучэньнях 2021 году ў Расеі, якія сталі апошнімі. Анансаваныя ў 2023 годзе вучэньні ШАС у Чалябінскай вобласьці РФ не адбыліся.
На вучэньнях «Місія міру» адпрацоўвалі наступныя задачы:
- Барацьба з тэрарызмам і экстрэмізмам.
- Апэрацыі ў гарадзкіх умовах.
- Адбіцьцё атак з выкарыстаньнем БПЛА.
- Інфармацыйная бясьпека і кібэрабарона.
- Сумеснае плянаваньне і камандаваньне.
Скандал у ШАС. Індыя адмовілася падпісаць сумесную заяву
26 чэрвеня Індыя адмовілася падпісваць сумесную заяву міністраў абароны Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, паведамілі індыйскія мэдыя. Прычынай стала тое, што ў заяве не згаданыя тэракты супраць Індыі (напрыклад, забойства сёлета ў красавіку 26 чалавек па рэлігійнай прыкмеце ў турыстычным гарадку Пагалґаме, за якім, паводле Індыі, стаяць пакістанскія тэрарысты).
Затое ў тэксьце згадваўся праблемны пакістанскі рэгіён Бэлюджыстан. Індыя ўспрыняла такую фармулёўку як палітычны жэст на карысьць Пакістану, бо Пакістан часта абвінавачвае Індыю ў падтрымцы сэпаратыстаў у Бэлюджыстане.
Міністар абароны Індыі Раджат Сінг назваў гэта двайнымі стандартамі.
Форум