Фэст адбудзецца 4-5 ліпеня.
У межах кампаніі «Тыдзень супраць катаваньняў» актывісты «Прававой ініцыятывы» прэзэнтавалі грамадзкае расьсьледаваньне «Катаваньні і жорсткае абыходжаньне ў папраўчай калёніі № 17 горада Шклова».
Сабралі да 125-годзьдзя пісьменьніка Кузьмы Чорнага (Мікалая Раманоўскага) яго цытаты, актуальныя і цяпер.
Расейскія вайскоўцы ў панядзелак нанесьлі ўдар, як паведамляецца, балістычнай ракетай па будынку ліцэю ў горадзе Белгарад-Днястроўскі Адэскай вобласьці.
Палата прадстаўнікоў у двух чытаньнях прыняла законапраект, які уводзіць адміністрацыйную адказнасьць за перабоі ў пастаўках плодаагародніннай прадукцыі ў крамы.
За больш чым тры гады вайны з Украінай з расейскай арміі дэзэртавалі больш за 50 тысячаў чалавек. Сярод іх аказваюцца і салдаты тэрміновай службы — тэрміновікі, якіх нібыта забаронена выкарыстоўваць у баявых дзеяньнях. Каб абысьці гэтае правіла, іх усё часьцей прымушаюць падпісваць кантракты.
18 чэрвеня 2025 году Міністэрства ўнутраных справаў прызнала праект Petitions.bу «экстрэмісцкім фармаваньнем». За 10 гадоў існаваньня сайту на ім было апублікавана больш за 6 тысяч пэтыцыяў, якія падпісалі сотні тысяч чалавек. Ці пагражае ім крымінальная адказнасьць за подпіс?
На межах Беларусі і краінаў Эўразьвязу ў чарзе стаяць 3597 грузавых і легкавых аўтамабіляў, а таксама аўтобусаў.
Сярод 14 вызваленых з турмаў Беларусі быў адзін грамадзянін Эстоніі і два — Латвіі.
Фрылянсэр «Крым.Рэаліі» выйшаў на свабоду пасьля больш як чатырох гадоў зьняволеньня ў расейскай турме за журналісцкую дзейнасьць. Хто такі Ўладзіслаў Есіпенка, чым ён займаўся ў Крыме і чаму Расея расцаніла ягоную працу як злачынства?
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (RFE/RL) вітае вызваленьне Ўладзіслава і дзякуе ўрадам ЗША і Ўкраіны за намаганьні па яго вяртаньні дадому.
11 пытаньняў пра творцу, які пісаў пра вайну і маральны выбар чалавека. Праверце свае веды.
Кіраўнік грамадзкай арганізацыі «Альтэрнатыва» Алег Корбан паведаміў аб раптоўнай сьмерці Алега Гнедчыка, які быў асуджаны ў 2011 годзе на зьняволеньне пасьля ўдзелу ў акцыях пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.
Радзім Гарэцкі ўсё жыцьцё займаўся навуковай дзейнасьцю, быў віцэ-прэзыдэнтам Акадэміі навук, падтрымліваў дачыненьні зь беларускай дыяспарай.
22 чэрвеня ў Вільні прайшла прэс-канфэрэнцыя вызваленых напярэдадні беларускіх палітвязьняў. У ёй узялі ўдзел лідэрка дэмакратычных сілаў Сьвятлана Ціханоўская і яе муж, колішні прэтэндэнт на прэзыдэнцкую пасаду Сяргей Ціханоўскі.
Чацьвёра палітвязьняў расказалі Свабодзе падрабязнасьці свайго вызваленьня.
Кіраўнік Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі разважае, чаму стала магчымым вызваленьне 14 палітвязьняў, выказвае меркаваньне, на якія саступкі Менску мог пайсьці Вашынгтон, і тлумачыць, чаму Лукашэнку найбольш турбуюць пытаньні бясьпекі.
21 чэрвеня вызвалілі 14 палітвязьняў пасьля сустрэчы спэцпасланьніка прэзыдэнта ЗША Кіта Келага з Лукашэнкам.
21 чэрвеня 2025 году пасьля амаль двух гадоў зьняволеньня быў вызвалены журналіст і палітзьняволены Ігар Карней.
Сьмерць у Варшаве вечарам 20 чэрвеня грамадзкага актывіста Зьмітра Касьпяровіча пацьвердзіў Свабодзе кіраўнік BySOL Андрэй Стрыжак.
Міністар абароны Ізраілю Ісраэль Кац сьцьвярджае, што кіраўнік палестынскага падразьдзяленьня Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КСІР) Саід Ізадзі быў забіты ў выніку ўдару па кватэры ў іранскім горадзе Кум.
Ці трэба перастаць жыць 2020 годам? Ці Сьвятлана Ціханоўская можа назваць сябе фэміністкай? Якія выклікі стаяць перад жанчынамі ў 2025 годзе?
Прыпыненьне разгляду адбылося пасьля пачатку дзеяньня закону Lex Ukrajina.
Стабільна папулярным застаецца таксама Эгіпет.
Сямён Букчын памёр у 4-й клінічнай лякарні Менску на 84-м годзе жыцьця.
З 1 чэрвеня ў Польшчы дзейнічае стражэйшае міграцыйнае заканадаўства. Цяпер беларусаў бяруць на працу зь візамі толькі двух тыпаў: з працоўнай і зь візай на падставе Карты паляка. Разьбіраліся, што зьмянілася.
19 чэрвеня адпаведны ўказ падпісаў Лукашэнка. У грамадзянаў «найбольш запатрабаваных прафэсій» будзе права набываць ва ўласнасьць арэнднае жыльлё ў населеных пунктах з колькасьцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек пры пэўных умовах. Выняткам будзе Менскі раён, дзе набыць жыльлё ня будзе дазволена.
Расьсьледнікі пацьвердзілі сёлетні выцек 30 масіваў зьвестак, у кожным зь якіх ад дзясяткаў мільёнаў да больш чым 3,5 мільярда запісаў.
Пры гэтым мясцовыя ўлады заявілі, што цалкам перакрываць мост, накіроўваючы аўтамабілі ў аб’езд, ня будуць. Аднак мост даўно заслугоўвае рэканструкцыі. Работы пачнуцца ўжо ў канцы чэрвеня.
Справу супраць Максіма Урбановіча, брата Дзяніса Урбановіча, які абараняе Украіну, суд Заводзкага раёну Менску пачне разглядаць 27 чэрвеня.
Беларускія ўлады ўпершыню за чатыры гады апублікавалі новую статыстыку нараджальнасьці. Пагаварылі аб прычынах яе рэзкага зьніжэньня з псыхолягам і замужняй беларускай, якая сьвядома хоча жыць у сям’і безь дзяцей.
Глыбокую занепакоенасьць «усё часьцейшымі паведамленьнямі пра транснацыянальныя рэпрэсіі» (ТНР) выказалі лідэры краін G7 («Вялікая сямёрка») па сустрэчы 17 чэрвеня ў канадзкім Кананаскісе.
У лесе каля менскага мікрараёну Сьцяпянка будуецца жылы комплекс «Утульны». Летам 2024 году там у раёне вуліцы Парніковай знайшлі парэшткі расстраляных людзей.
За 17 дзён чэрвеня Літва спыніла 67 такіх спробаў, Латвія — 998 (пасьля складаньня штодзённых даных; агульная колькасьць, якую прыводзіць памежнае ведамства, на некалькі дзясяткаў большая), Польшча — 3095 (з улікам прыблізных даных за мінулыя суткі). Агулам — 4160 спробаў.
У Нямецкай опэры ў Бэрліне паказалі опэру Wagner Weltweit, аўтары якой паспрабавалі прааналізаваць уплыў гераічнага патасу нямецкага кампазытара Рыхарда Вагнэра на прыватную вайсковую кампанію Яўгенія Прыгожына. Найміты называлі сябе музыкамі, зброя была іх інструмэнтамі, а вайна — іх опэрай.
Жыхар Наваградку Дзьмітры Сушчык, які сядзеў «за палітыку», расказаў Свабодзе, як яму ў турме рабілі дзіўныя іньекцыі, як ён даведаўся пра сьмерць маці і як яго затрымалі на расейскай мяжы пасьля спробы зьбегчы.
Пастанову, якая ўводзіць новыя правілы, прыняў Савет міністраў. Штраф за непадпарадкаваньне – да 1050 рублёў.
16–17 чэрвеня ў Стакгольме прайшоў форум «Пашырэньне правоў і магчымасьцяў жанчын і дэмакратыя для Беларусі — 2025». Якія вострыя пытаньні задавалі на форуме і як на іх адказвалі?
«Беларусбанк» зьнізіў стаўкі па праграме «Іпатэка экспрэс» — галоўнай праграме на другасным рынку і гатовых новабудоўлях.
Канстытуцыйны суд адмовіўся разглядаць скаргу праваабаронцы Леаніда Судаленкі на парушэньне ягоных правоў падчас завочнага судовага працэсу.
Ізраіль ужо 5 дзён наносіць удары па вайсковых аб'ектах па ўсім Іране, па пускавых устаноўках ракет, па будынках, зьвязаных з іранскай ядзернай праграмай і іранскімі ўладамі. Тысячы жыхароў Тэгерану зьяжджаюць з гораду, на шашы шматкілямэтровыя заторы. Відэа каналу «Настоящее время».
У Варшаве адбылася сустрэча з нобэлеўскай ляўрэаткай Сьвятланай Алексіевіч. Вялікая заля Новага тэатру не магла зьмясьціць усіх ахвотных: людзі сядзелі на падлозе, стаялі ў праходах.
Міністэрства спорту і турызму вынесла на грамадзкае абмеркаваньне законапраект, у якім прадугледжаныя зьмены для тых, хто займаецца агра- і экатурызмам.
Пра тое, зь якімі цякжасьцямі ў легалізацыі ва Ўкраіне сутыкаюцца беларускія і расейскія добраахвотнікі, апавядае ў сваім відэасюжэце «Настоящее время».
Кампанія «Белавія» ад выкананьня рэйсаў не адмовілася.
Украінскі каардынацыйны штаб па абыходжаньні з ваеннапалоннымі паведаміў пра чарговы этап абмену целамі загінулых вайскоўцаў з Расеяй. Кіеў атрымаў яшчэ 1200 цел, гаворыцца ў заяве.
14 чэрвеня ў Вільні афіцыйна запрацавала яшчэ адна культурніцкая прастора для беларусаў.
14 чэрвеня ў сталіцы Літвы адбыўся роварны прабег «Едзем за сваіх» — акцыя салідарнасьці зь беларускімі журналістамі, якія знаходзяцца ў вязьніцах. Прабег арганізавала Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ), якая сёлета адзначае 30 гадоў ад заснаваньня.
У сувязі з масавымі адмовамі ў наданьні грамадзянам Беларусі прытулку ў Грузіі беларускі праваабаронца Раман Кісьляк зьвярнуўся да генэральнага пракурора і народнага абаронцы (амбудсмэна) гэтай каўкаскай краіны
Бацькі дзяцей, зарэгістраваных у Беларусі, павінны забясьпечыць іх навучаньне ў краіне ад 1 верасьня. Такое патрабаваньне зьмяшчае новая рэдакцыя Кодэксу аб адукацыі, нагадала сёньня Міністэрства адукацыі.
Загрузіць яшчэ