Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане парлямэнт узмацніў пазыцыі кіргіскай мовы


Вучаніца 4-й клясы расейскамоўнай школы ў Джалал-Абадзе Ліна Савенка на ўроку кіргіскай мовы, 1988 год. Надпіс на дошцы: «Кіргіская мова — твая другая мова!»
Вучаніца 4-й клясы расейскамоўнай школы ў Джалал-Абадзе Ліна Савенка на ўроку кіргіскай мовы, 1988 год. Надпіс на дошцы: «Кіргіская мова — твая другая мова!»

Новыя папраўкі ў закон аб дзяржаўнай мове ўводзяць абавязак ведаць яе для дзяржаўных службоўцаў — судзьдзяў, пракурораў, дэпутатаў і іншых.

  • Ня менш за 60% зьместу тэле- і радыёпраграмаў павінна быць на кіргіскай мове.
  • Назвы паселішчаў будуць толькі на кіргіскай.
  • Шрыфт у рэклямных абвестках на кіргіскай мове павінен быць буйнейшы, чым на расейскай.


«Калі мы будзем так абыякавыя да кіргіскай мовы, то ў найбліжэйшыя гады перастанем быць нацыяй», — заявіў сьпікер парлямэнту Нурланбек Тургунбек уулу.

Пасьля галасаваньня ён сказаў, што дэпутаты «прынялі важныя законы, якія тычацца дзяржаўнай мовы», на якія раней не ставала рашучасьці.

Расейская мова, якая шырока выкарыстоўваецца ў Кіргізстане, мае статус афіцыйнай (але не дзяржаўнай).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG