Расейская паліцыя ў аэрапорце Шарамецьева выявіла, што 31-гадовы беларус, які кінуў дзіця на падлогу, пасьля чаго тое знаходзіцца ў коме, быў у стане наркатычнага ап’яненьня.
Якія менавіта наркотыкі ўжыў мужчына, расейскія сілавікі не паведамілі.
Здарэньне адбылося ў начны час. Мужчына прыляцеў у Маскву рэйсам з Каіру і быў у зоне выдачы багажу.
Матывы злачынства застаюцца нявысьветленымі, як не вядома, ці быў беларус 1994 году нараджэньня прытомным, калі кідаў хлопчыка зь сілай на падлогу.
Пазьней расейскія паліцыянты вызначаць і ступень цяжкасьці здароўю дзіцяці, ад гэтага стане вядома, як кваліфікуюць дзеяньні мужчыны.
Хлопчык ударыўся галавой і страціў прытомнасьць. Яго шпіталізавалі ў дзіцячы клінічны цэнтар у Краснагорску, дзе лекары дыягнаставалі пашкоджаньні галаўнога мозгу. Хлопчык знаходзіцца ў коме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі паведамілі аб затрыманьні грамадзяніна Беларусі, які напаў на хлопчыка. Двухгадовае дзіця ў коме