Карабель Crew Dragon кампаніі SpaceX з чатырма астранаўтамі на борце выправіўся да Міжнароднай касьмічнай станцыі. Чакаецца, што экіпаж правядзе на борце станцыі два тыдні.
Ракета Falcon 9 стартавала ўначы на сераду з касмадрому ў штаце Флорыда. У склад экіпажу ўваходзяць:
- вугорскі астранаўт Тыбар Капу,
- паляк Славаш Узнаньскі-Вішнеўскі,
- лётчык-выпрабавальнік зь Індыі Шубганшу Шукла,
- а таксама астранаўтка з ЗША Пэгі Ўітсан, для яе гэта пяты палёт.
У той час, калі Індыя, Польшча і Вугоршчына апошні раз адпраўлялі сваіх грамадзянаў у космас, тыя, хто паляцеў цяпер, яшчэ нават не нарадзіліся, адзначае AFP.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вяртаньне на Месяц, скафандры ад Prada і інавацыі SpaceX. Што адбывалася ў сфэры касьмічных палётаў і дасьледаваньняў у 2024-мТады яны ляцелі ў межах савецкай праграмы «Інтэркосмас».
Індыец Ракеш Шарма быў на станцыі «Салют-7» у 1984 годзе. Такім чынам, Шубганшу Шукла стане першым індыйцам, які пабывае на МКС. Улады Індыі надаюць яго палёту вялікую ўвагу — чакаецца, што ён выйдзе на сувязь з прэмʼер-міністрам Нарэндрам Модзі з борта станцыі.
Вугорац Бэрталан Фаркаш лётаў у космас у 1980 годзе, паляк Міраслаў Гермашэўскі — у 1978-м. Да сёньня яны заставаліся адзінымі прадстаўнікамі сваіх краін, якія пабывалі ў космасе. Абедзьве краіны на той момант уваходзілі ў зону ўплыву Савецкага Саюзу і належалі да вайскова-палітычнага блёку «Варшаўская дамова».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускім касманаўтам будуць прызначаць пэнсію «за асаблівыя заслугі» перад Беларусьсю