Кавалеўскі: Лукашэнка будзе асьцярожным у размове з Пуціным, каб не паказаць, што ён паверыў амэрыканцам

Кіраўнік Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі. Візыт Пуціна ў Менск. Ілюстрацыйны каляж

Як адсправаздачыцца Лукашэнка перад Пуціным пра сустрэчу са спэцпасланьнікам прэзыдэнта ЗША Келагам? Якія практычная мэты эўразійскага форума і саміта ў Менску?

Што зьменіць для эўрапейскага рэгіёну павелічэньне выдаткаў на абарону да 5%, ухваленае на саміце NATO? Пра гэта гаворым з кіраўніком Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім.

Глядзіце размову на відэа цалкам

Тут фрагмэнты гутаркі

— 26 і 27 чэрвеня ў Менску — пасяджэньне Вышэйшага Эўразійскага эканамічнага савету, Эўразійскі эканамічны форум і саміт. Лукашэнка будзе старшыняваць, паколькі Беларусь сёлета старшыня ў гэтым саюзе. У Менск прылятае Пуцін. Валер, давайце ўявім, як Лукашэнка размаўляе з Пуціным пра візыт спэцпасланьніка прэзыдэнта ЗША Кіта Келага і дасягнутыя дамоўленасьці, якія не былі апублічаныя. Як Лукашэнка справаздачычцца, як рэагуе Пуцін?

— Гэтым разам Лукашэнку будзе сказаць Пуціну штосьці цікавае. Усё ж генэрала Келага ведаюць у Маскве таксама і ня вельмі яго вітаюць. Відавочна, што акрамя гуманітарнага трэку — вызваленьня палітычных зьняволеных у Беларусі — бакі абмяркоўвалі таксама і пытаньні рэгіянальнай бясьпекі. Гэтая тэма хвалюе і Лукашэнку таксама. Бо ёсьць пэўная пагроза, што гэты канфлікт будзе расьці далей, можа працягвацца эскаляцыя, яна можа яшчэ больш уцягнуць Беларусь у гэтую гісторыю.

Я думаю, што Лукашэнка будзе досыць асьцярожным, каб не дэманстраваць занадта значны энтузіязм у гэтай размове, каб не паказаць, што ён паверыў амэрыканцам, паверыў у амэрыканцаў. Але для яго гэта — пэўнае зьнешнепалітычнае дасягненьне. Перамоўны працэс пачаўся амаль год таму паміж ЗША і Менскам і прывёў да такой важнай падзеі.

Сустрэчы, якія адбываліся дагэтуль, былі ўсе закрытыя, пра іх мала што вядома. Упершыню Лукашэнка і амэрыканскі прадстаўнік выйшлі ў публічную прастору, фактычна прадэкляраваўшы, што цяпер мы гатовыя размаўляць адкрыта, на публіку. Гэта дазваляе думаць, што бакі дасягнулі пэўнага мінімальнага ўзроўню даверу паміж сабой, бо інакш гэтая сустрэча заставалася б закрытай. Гэта таксама можа азначаць, што бакі гатовыя пераходзіць да іншых практычных дзеяньняў па тэмах, якія яны закраналі. Лукашэнка можа выйсьці з гэтай сустрэчы як чалавек, які штосьці дасягнуў. Магчыма гэта не перамога яшчэ, але тым ня менш ён паказвае, што ў яго атрымліваецца прарываць гэтую блякаду, міжнародную ізаляцыю, што цяпер ён размаўляе ня зь кім-небудзь, а з наўпроставым прадстаўніком прэзыдэнта Трампа.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.