Самыя нізкія ацэнкі — адзінкі (зь дзесяці) — ужо чатыры гады запар праваабаронцы ставяць па наступных пунктах:
- падрыхтоўка сілавікоў у пытаньнях прадухіленьня катаваньняў і гуманнага абыходжаньня зь людзьмі;
- расьсьледаваньні паведамленьняў пра катаваньні і прыцягненьне вінаватых да адказнасьці;
- нацыянальны мэханізм прадухіленьня катаваньняў;
- выкананьне права на падачу скаргаў і іх бесстароньні, неадкладны разгляд.
Суды ўсё ахвотней выкарыстоўваюць прызнаньні, атрыманыя пад катаваньнямі, вынікае з паніжанай ацэнкі БХК.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бяз права на інтымнасьць». У Вільні абмеркавалі становішча беларускіх жанчын у няволіПраваабаронца Павел Сапелка ў камэнтары праваабарончаму цэнтру «Вясна» адзначыў наступныя тэндэнцыі:
Дзеяньні дзяржавы часта выглядаюць як інструкцыі да катаваньняў, а прафіляктыка катаваньняў адсутнічае.
Заканадаўства адаптуецца пад легалізацыю жорсткага абыходжаньня, бо выканаўцам камфортней працаваць пад прыкрыцьцём «законнасьці».
Практыка «пакаяльных» відэа спынілася — але не з гуманнасьці, а дзеля ўтойваньня рэпрэсій.
Адбываецца рутынізацыя катаваньняў. Як прыклад — павелічэньне з 10 да 15 дзён тэрміну максымальнага разавага пакараньня штрафным ізалятарам.
Сьмерці ў зьняволеньні па-ранейшаму не расьсьледуюцца належным чынам, і пра пакараньне вінаватых зьвестак няма.
«Практычна кожны з тых, хто памёр, загінуў у зьняволеньні ў 2024 годзе, сваім дыягназам проста крычаў суду пра тое, што зь ім ня трэба экспэрымэнтаваць, што ён цалкам магчыма не перажыве зьняволеньне. Тым ня менш чалавек адпраўляўся на тэрмін пазбаўленьня волі — і адтуль ужо не вяртаўся», — зазначыў Павал Сапелка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаваньні зьняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка МацкевічЦалкам ацэнкі БХК можна паглядзець у праекце «Індэкс правоў чалавека».
26 чэрвеня у сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаваньняў. У гэты дзень у 1987 годзе ўвайшла ў дзеяньне Канвэнцыя супраць катаваньняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных і зьневажальных для годнасьці чалавека відаў абыходжаньня і пакараньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Навічка вядуць у штаб зь мехам на галаве». Новае пра забойства Вітольда Ашурка і парадкі ў шклоўскай калёніі