Новыя папраўкі ў закон аб дзяржаўнай мове ўводзяць абавязак ведаць яе для дзяржаўных службоўцаў — судзьдзяў, пракурораў, дэпутатаў і іншых.
- Ня менш за 60% зьместу тэле- і радыёпраграмаў павінна быць на кіргіскай мове.
- Назвы паселішчаў будуць толькі на кіргіскай.
- Шрыфт у рэклямных абвестках на кіргіскай мове павінен быць буйнейшы, чым на расейскай.
«Калі мы будзем так абыякавыя да кіргіскай мовы, то ў найбліжэйшыя гады перастанем быць нацыяй», — заявіў сьпікер парлямэнту Нурланбек Тургунбек уулу.
Пасьля галасаваньня ён сказаў, што дэпутаты «прынялі важныя законы, якія тычацца дзяржаўнай мовы», на якія раней не ставала рашучасьці.
Расейская мова, якая шырока выкарыстоўваецца ў Кіргізстане, мае статус афіцыйнай (але не дзяржаўнай).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін даручыў разьвіваць расейскую мову, у тым ліку за мяжою. У Беларусі — 27 арганізацый расейцаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «За веру, цара і трыадзіную Русь!» Слонімская брыгада выкарыстоўвае імпэрскія сьцягі, у тым ліку для навучаньня дзяцей