Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каардынацыйная рада падтрымала стварэньне беларускіх падразьдзелаў у войсках замежных краін


Танк NATO, ілюстрацыйнае фота
Танк NATO, ілюстрацыйнае фота

Прапанову ініцыявала камісія КР у нацыянальнай і рэгіянальнай бясьпецы.

Каардынацыйная рада 3-га скліканьня падтрымала прапанову аб стварэньні беларускіх вайсковых падразьдзелаў у складзе Ўзброеных сілаў замежных краінаў, паведаміў тэлеграм-канал фракцыі «Воля».

У падтрымку прапановы выказаліся 36 сяброў КР, супраць — 5, устрымаліся — 3. Яшчэ 33 ня ўдзельнічалі ў галасаваньні.

28 траўня Аб’яднаны пераходны кабінэт (АПК) паведамляў аб правядзеньні праз плятформу «Свае» апытаньня, ініцыяванага шэрагам парамілітарных структураў і прадстаўніцтвам кабінэту ў абароне і нацыянальнай бясьпецы.

Мэтай апытаньня было ацаніць гатоўнасьць беларусаў да кантрактнай службы ў краінах НАТО ў складзе беларускіх фармаваньняў.

«Удзел у апытаньні ўзялі 590 чалавек, зь якіх больш за 500 выказалі зацікаўленасьць, а палова — адназначную гатоўнасьць да службы», — паведамілі ў АПК.

Камэнтуючы вынікі апытаньня, прадстаўнік Кабінэту абароны і нацыянальнай бясьпекі Вадзім Кабанчук адзначыў:

«Больш за паўтысячы нашых суайчыньнікаў выказалі гатоўнасьць далучыцца да такіх фармаваньняў — ад сілаў тэрытарыяльнай абароны да міратворчых місій і іншых падразьдзелаў».

Кабанчук назваў вынікі апытаньня «яшчэ адным крокам да стварэньня новай беларускай нацыянальнай арміі».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG