Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране прызналі сур’ёзныя пашкоджаньні ядзерных аб’ектаў пасьля атак Ізраілю і ЗША


Пратэст супраць вайны ў Іране
Пратэст супраць вайны ў Іране

Улады Ірану гавораць, што ядзерныя аб'екты зазналі вялікіх пашкоджаньняў.

Пра гэта заявіў прадстаўнік міністэрства ўнутраных спраў Ірану Эсмаіл Багаі ў камэнтары тэлеканалу «Аль-Джазіра». Ён сказаў, што сур’ёзныя пашкоджаньні аб’екты атрымалі таму, што зазналі шэрагу ўдараў ад ізраільскай і амэрыканскай авіяцыі.

Раней Ізраільская камісія ў атамнай энэргетыцы прызнала, што ўдары па іранскіх аб’ектах «на доўгія гады адкінулі здольнасьць Ірану распрацоўваць ядзерную зброю».

Аднак, паводле зьвестак The New York Times, амэрыканская выведка прыйшла да высновы, што ўдары ЗША па трох іранскіх ядзерных аб’ектах адкінулі прагрэс Ірану ў распрацоўцы ядзернай зброі не на гады, а толькі на некалькі месяцаў, і зьнішчылі толькі невялікую частку ядзерных матэрыялаў.

Уладам краіны ўдалося перамясьціць і схаваць большую частку запасаў узбагачанага ўрану, гаворыцца ў выданьні. Пасьля выхаду гэтай публікацыі прэзыдэнт ЗША скрытыкаваў гэтую інфармацыю, зьвінаваціўшы газэту ў ілжывай інфармацыі і намаганьні «прынізіць адзін з найпасьпяховейшых ваенных удараў у гісторыі».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG