Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦРУ: Ядзерная праграма Ірану моцна пацярпела ад удараў ЗША


Дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф 25 чэрвеня заявіў, што ўдары па Іране нанесьлі сур’ёзную шкоду ядзернай праграме Ірану.

Новыя дадзеныя з дакладных крыніц сьведчаць, што некалькі ключавых ядзерных аб’ектаў Ірану зьнішчаны, гаворыцца ў заяве. Іх аднаўленьне заняло б гады.

Рэткліф падкрэсьліў, што гэтыя зьвесткі сабрала выведка з правераных і надзейных крыніц.

Улады Ірану прызналі страты

Амэрыканскія і ізраільскія ўдары моцна пашкодзілі ядзерныя аб’екты Ірану, заявіў прадстаўнік міністэрства ўнутраных спраў Ірану Эсмаіл Багаі.

Ізраільская камісія ў атамнай энэргетыцы прызнала, што ўдары «на доўгія гады адкінулі здольнасьць Ірану распрацоўваць ядзерную зброю».

Аднак, паводле зьвестак The New York Times, амэрыканская выведка прыйшла да высновы, што ўдары ЗША адкінулі прагрэс Ірану ў распрацоўцы ядзернай зброі не на гады, а толькі на некалькі месяцаў, і зьнішчылі толькі невялікую частку ядзерных матэрыялаў. Уладам краіны ўдалося перамясьціць і схаваць большую частку запасаў узбагачанага ўрану, гаворыцца ў выданьні.

Пасьля выхаду гэтай публікацыі прэзыдэнт ЗША абвінаваціў газэту ў распаўсюдзе ілжывай інфармацыі і спробе «прынізіць адзін з найпасьпяховейшых ваенных удараў у гісторыі».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG